17 траўня 2025, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Пуцін здзейсніў памылку

4
Генеральны сакратар NATO: Пуцін здзейсніў памылку
Марк Рутэ

Дыктатар цяпер ведае, што "мяч на ягоным полі".

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін здзейсніў памылку, адправіўшы на перамовы з Украінай чыноўнікаў нізкага ўзроўню. Дыктатар ведае, што "мяч на ягоным полі".

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, якога цытуе la Repubblica.

Адпаведную заяву Рутэ зрабіў перад самітам Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў сталіцы Албаніі, дзе таксама прысутнічае прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Генеральны сакратар NATO мяркуе, што Пуцін павінен больш сур'ёзна ставіцца да пытанняў, якія тычацца ўрэгулявання вайны РФ супраць Украіны. На ягоную думку, Еўропа і ЗША павінны працягваць ціснуць на расейскага дыктатара.

«Ён (Пуцін, - рэд.) вельмі добрае ведае, што мяч на ягоным полі. Ён здзейсніў памылку, адправіўшы дэлегацыю нізкага ўзроўню. Я думаю, што гэта вельмі добра, што Украіна села за стол перамоў. Я вельмі задаволены роляй, якую адыгрываюць ЗША», - сказаў Рутэ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках