17 траўня 2025, Субота, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усякае бачыў, але такога...»

10
«Усякае бачыў, але такога...»

Беларус зняў чараду буслоў, якая "зламала сістэму".

У TikTok завірусіўся ролік з чарадой буслоў, якая аблюбавала для сябе нечаканае месца, піша “Тэлеграф”. Часцей за ўсё гэтых птушак у вялікай колькасці можна сустрэць на палях, асабліва, калі тамака вядуцца пасяўныя і ўборачныя працы. Бусла ганарліва крочаць услед за трактарамі і камбайнамі, вышукваючы кузурак і іншую дробную жыўнасць, якая апынулася на паверхні. Але гэтая чарада, як адзначылі некаторыя з каментатараў, “зламала сістэму” і “прыкінулася вераб’ямі”.

“Усякае бачыў, але такога жаху… Ялінка, а на ялінцы сядзяць буслы. Гэта — не фоташоп”, — запэўніў аўтар роліка і прадэманстраваў чараду птушак, якая расселася па галінках двух вялікіх дрэў.

Паводле яго падлікаў, на ялінцы сядзела як мінімум 10 буслоў, яшчэ пяць птушак можна было назіраць на бярозе, на супрацьлеглым баку дарогі.

@oleg.pendo #Беларусь #буслы #Родная ♬ оригинальный звук - Oleg Pendo

Многія каментатары пад відэа прызналі, што "выгляд - проста надзвычайны", адзначыўшы, што ўбачыць чараду буслоў на ялінцы "як цацкі навагоднія" - даволі рэдкая падзея. Некаторыя выказалі здагадку, што забрацца ў гушчу яловых галінак птушак вымусіў травень - анамальна халоднае для траўня надвор'е.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках