17 траўня 2025, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы музея авіяцыі пад Менскам з'явіцца модны авіяквартал

3
На месцы музея авіяцыі пад Менскам з'явіцца модны авіяквартал

Самая танная кватэра каштавацьме прыкладна $80 тысяч.

У Новай Баравой пад Менскам на месцы музея авіяцыі пабудуюць авіяквартал. Жылыя дамы, паркінгі і дзіцячыя пляцоўкі будуць аформленыя ў тэматыцы авіяцыі. Пра гэта распавёў Office Life забудоўнік А-100 Дэвелапмент.

Авіяквартал пабудуюць паміж двума транспартнымі кольцамі, дзе раней знаходзіўся авіяцыйны музей, які пераехаў у Ліпкі.

Вонкавы выгляд квартала будзе звязаны з тэматыкай неба і палётаў. Усяго спраектаваныя пяць груп дамоў, прычым кожная будзе складацца ўсяго з двух. Яны ўтвараюць трыкутнікі, якія нагадваюць крылы самалётаў, прычым размесцяць іх так, каб максімальна захаваць вялікія дрэвы. Групы дамоў атрымалі паэтычныя нябесныя назвы: «Паветраная плынь», «Воблачны атлас», «Месяцовае святло», «Сонечны блік» і «Касмічны шлях».

Па краях квартала пабудуюць паркінгі з супермаркетам і іншымі камерцыйнымі аб'ектамі.

Першым у авіяквартале пабудуюць дом са зборнага жалезабетону пад нумарам 14/09 паводле генплану ў групе «Паветраная плынь». Ён будзе з чатырма пад'ездамі вышынёй ад 6 да 9 паверхаў. Дом разлічаны на 117 кватэр з планіроўкамі ад 41 да 108 «квадратаў». Іх ужо прадаюць ад $1320 у эквіваленце за метр, у выніку самая недарагая кватэра каштавацьме $76,8 тысячы паводле курсу. Здаць дом плануюць у IV квартале 2026 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках