У ДАІ расказалі аб рэйдах па рэспубліканскіх трасах
2- 16.05.2025, 16:32
- 2,788

Мерапрыемства датычыцца толькі часткі тэрыторыі Беларусі.
На дзявяці рэспубліканскіх і адной міжнароднай трасе ў Беларусі ДАІ праводзіць рэйдавыя мерапрыемствы з 16 да 18 траўня.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, у краіне будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем ПДР усімі ўдзельнікамі руху.
Сачыць за дарожным становішчам будуць экіпажы аператыўнага прызначэння. Таксама прадугледжанае выкарыстанне мабільных датчыкаў кантролю хуткасці.
У пятніцу і выхадныя кіроўцам трэба быць гатовымі да пільнай увагі на наступных трасах:
• М-10 Мяжа РФ (Селішча) – Гомель – Кобрын
• Р-2 Стоўбцы – Івацэвічы – Кобрын
• Р-4 Баранавічы - Ляхавічы
• Р-6 Івацэвічы – Пінск – Столін
• Р-16 Цюхінічы – Высокае – мяжа Польшчы (Пясчатка)
• Р-83 Берасце - Камянец - Нацыянальны Парк (Белавежская Пушча)
• Р-85 Слонім - Высокае
• Р-88 Жыткавічы - Давыд-Гарадок - мяжа Украіны (Верхні Церабяжоў)
• Р-94 Берасце – Тамашоўка – мяжа Польшчы (Дамачава)
• Р-127 Кобрын - мяжа Украіны (Дзівін).
Таксама МУС узмоцніць кантроль на ўсіх дарогах краіны. У полі зроку - усе ўдзельнікі дарожнага руху: кіроўцы аўто і мотатранспарту, раварысты і пешаходы. Сачыць будуць і ў цёмны час дня.
«Павышаная ўвага - своечасоваму спыненню фактаў нецвярозага кіравання і кіравання без пасведчання. Таксама інспектары ДПС пракантралююць выкананне хуткасных абмежаванняў, правіл перавозкі пасажыраў, абгону і праезду пешаходных пераходаў, выкарыстанне рамянёў бяспекі і святлоадбіўных элементаў», – патлумачыла прадстаўніца ГУ ДАІ МУС Ганна Банадык.