«Барселона» здабыла ўсе тры нацыянальныя трафеі ў Гішпаніі
- 16.05.2025, 19:45
- 2,088

Другі раз у гісторыі клуба.
«Барселона» ў сезоне-2024/2025 стала ўладальніцай усіх трох афіцыйных трафеяў, якія разыгрываюцца ў гішпанскім футболе. У ноч з 15 на 16 траўня мск сіне-гранатавыя з лікам 2:0 перамаглі «Эспаньёл» у выязным матчы 36-га тура Ла Лігі і здабылі званне чэмпіёнаў Гішпаніі, за два туры да фінішу стварыўшы адрыў сем балаў ад найбліжэйшага праследавацеля — мадрыдскага.
26 красавіка каталонскі клуб стаў уладальнікам Кубка Гішпаніі, перамогшы ў дадатковы час фінальнага матча «Рэал» (3:2 дад. ч.). Раней, 12 студзеня 2025 года, «Барселона» здабыла нацыянальны Суперкубак, таксама атрымаўшы ў вызначальнай гульні перамогу над «Каралеўскім клубам» (5:2).
Гэта другі выпадак у гісторыі, калі сіне-гранатавыя змаглі атрымаць усе тры ўнутраныя гішпанскія трафеі — упершыню ім удалося гэта зрабіць у сезоне-2008/2009.