УСУ ліквідавалі вядомага расейскага бодзібілдара
5- 16.05.2025, 20:57
- 12,206

Ён быў чэмпіёнам свету ў паўэрліфтынгу.
УСУ ліквідавалі вядомага расейскага бодзібілдара Канстанціна Брэуса, паведамляе «Necro Mancer» у сацыяльнай сетцы X.
Брэус станавіўся чэмпіёнам свету ў паўэрліфтынгу ў 2012 годзе, з'яўляўся бодзібілдарам, а таксама здымаўся ў эпізадычных ролях у расейскіх серыялах.
Вядома, што 35-гадовы Брэўс у Расеі ў 2023-м годзе быў прызнаны банкрутам і пазней добраахвотнікам скіраваўся на вайну супраць Украіны.