Сікорскі: Да канца дзесяцігоддзя мы станем мацнейшымі, а Расею чакае жудаснае пахмелле
3- 16.05.2025, 21:16
- 6,136

Захад не дапусціць аднаўлення Расеяй імперыі.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што да канца гэтага дзесяцігоддзя NATO будзе мацнейшым, а Расея «будзе мець жудаснае пахмелле». Захад не дапусціць аднаўлення Расеяй імперыі.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
«NATO было створанае для стрымлівання Расеі. Потым мы больш за 20 гадоў спрабавалі еўрапеізаваць Расею. І менавіта Расея пастанавіла адмовіцца ад усяго гэтага і паспрабаваць адбудаваць сваю імперыю. Мы гэтага не дапусцім. Да канца дзесяцігоддзя мы станем мацнейшымі, а Расею чакае жудаснае пахмелле», – напісаў Сікорскі.