17 траўня 2025, Субота, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Згараюць планы, квіткі, броні»

2
«Згараюць планы, квіткі, броні»

Беларусы паведамляюць пра доўгі тэрмін дастаўкі пашпартоў з візавага цэнтра ў генконсульства Гішпаніі.

Праз доўгую дастаўку пашпартоў з менскага візавага цэнтра ў генконсульства Гішпаніі ў Маскве (Расея) у беларусаў узнікаюць праблемы з планаваннем адпачынкаў.

Як паведаміў тэлеграм-канал “Візавы крот”, тэрміны дастаўкі складаюць шэсць-сем дзён. У зваротным кірунку (з Масквы – у Менск) «такая ж сітуацыя».

Пры гэтым тэрмін разгляду дакументаў для афармлення візы гішпанскае генконсульства адлічвае з моманту паступлення папераў да іх, а не з дня падачы ў візавы цэнтр.

«Праз затрымкі з дастаўкай пашпартоў у людзей згараюць планы, квіткі, броні, адпачынкі», – піша «Візавы крот» з заклікам планаваць свае паездкі загадзя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках