2 траўня 2025, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт сказаў, куды рушыць войска РФ з Беларусі

35
Экспэрт сказаў, куды рушыць войска РФ з Беларусі

Крэмль спрабуе «намацаць» слабае месца.

Нарошчванне вайсковых сіл Расеяй у Беларусі мае патэнцыйную пагрозу для Кіева, Польшчы і краін Балтыі. Дакладнае месца, куды Расея можа накіраваць свае сілы, будзе залежаць ад таго, дзе Пуцін знойдзе найбольш уразлівую мясціну. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» расказаў дырэктар вайсковых праграм Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі.

«Калі фармуецца пэўная групоўка, то кірункаў яе магчымых дзеянняў - мноства, амаль на 180 градусаў. Пытанне толькі ў тым, куды менавіта яна рушыць. Гэта залежыць ад таго, дзе Пуцін «намацае» слабае месца - туды ён і пойдзе. Што менавіта гэта будзе - сказаць цяжка. Гэта залежыць не толькі ад нас, але і ад нашых заходніх партнёраў», - адзначыў экспэрт.

Сунгуроўскі звярнуў увагу на тое, што Польшча ўжо актыўна стварае так званую «татальную абарону», што з'яўляецца магутнай сістэмай гатоўнасці да адпору агрэсіі. На ягоную думку, тое, што ва Украіне дагэтуль баяцца назваць мілітарызацыяй, у Польшчы і іншых краінах Балтыі, такіх як Фінляндыя і Швэцыя, стала рэальнасцю.

«Гэта ўжо адбылося ў Фінляндыі, у краінах Балтыі, у Швэцыі. У Расеі - тым больш і поўным ходам. А мы чамусьці дагэтуль саромеемся называць рэчы сваімі імёнамі. Мілітарызацыя - гэта не падрыхтоўка да агрэсіі, а падрыхтоўка да адпору агрэсіі. І няма чаго гэтага саромецца. Маючы такога суседа-агрэсара і тэрарыста - сам Бог загадаў быць гатовымі», - падкрэсліў Сунгуроўскі.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што Расея можа скарыстацца летнімі вучэннямі ў Беларусі як прыкрыццём для новых нападаў - як на Украіну, так і на Літву ці Польшчу.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках