Беларускія банкі ўводзяць новаўвядзенні для ўкладаў
3- 2.05.2025, 9:52
- 3,998

Адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя - не вельмі.
У некаторых банкаў з'явіліся змены для ўкладаў. Некаторыя падвысілі адсоткавыя стаўкі для іх, іншыя — увялі новыя ўмовы для дэпазітаў, распавядае «Зеркало».
«Сбер Банк» з 1 траўня знізіў памер адсотку для новых безадклікальных дэпазітах «Захоўвай» і «Прэміюм[U1] даверны» з тэрмінам размяшчэння 366-549 дзён у беларускіх рублях. Цяпер стаўка складае 15,29% гадавых.
«Белгазпрамбанк» з 2 траўня ўвёў тэрміновыя ўклады ў беларускіх рублях для фізічных асоб-нерэзідэнтаў» на 18 месяцаў «Выгадны», на 18 месяцаў «Выгадны плюс» (Безадклікальны)». Стаўка на іх - 15,29% гадавых.
У «Альфа Банка» знізіліся стаўкі для безадклікальнага ўклада ў беларускіх рублях «Альфа Ветразь». Падзенне - ад 0,05 да 0,25 адсоткавага пункта. Стаўкі цяпер для гэтых дэпазітах вагаюцца ад 14,7 да 15,25% гадавых у залежнасці ад размешчанай сумы.
У «Сбер Банка» ўклад «Захоўвай безадклікальны ў валюце» пазбавіўся варыянту ў юанях — цяпер сродкі можна размясціць толькі ў далярах і расейскіх рублях.
Нагадаем, «Беларусбанк» увёў змены для безадклікальнага уклада «Рублёвы» ў расейскіх рублях. Калі раней былі даступныя варыянты размяшчэння сродкаў на 13, 18, 24 і 36 месяцаў, то цяпер — ад 395 дзён да 36 месяцаў. Пры гэтым адсоткавая стаўка засталася на ранейшым узроўні - 17% гадавых. Таксама з'явіліся новыя варыянты размяшчэння сродкаў.
[U1]