Вайсковыя аэрадромы Крыма зазналі адзін з самых буйных нападаў дронаў
1- 2.05.2025, 9:53
- 8,044

Сталі вядомыя першыя наступствы камбінаванага ўдару.
Уночы 2 траўня беспілотнікі ўчынілі масаваную атаку на шэраг вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Крыма.
Упершыню магутныя выбухі былі зафіксаваныя а 1:30 паводле менскага часу: гукі раздаваліся ў раёне Севастопаля.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што гукі выбухаў у асноўным даносіліся з боку вайсковых аэрадромаў, паведамляе паблік «Крымскі вецер».
Таксама крымчукі пішуць аб працы сістэм СПА. У неба для перахопу дронаў падымаліся не толькі гелікаптэры, але і знішчальнікі.
Каля 4: 00 мясцовыя ўлады перакрылі ўвесь рух па Крымскім мосце. Атака на паўвостраў працягвалася да 5: 00.
Акупацыйныя ўлады сцвярджаюць, што Украіна выкарыстала не толькі дроны, але і ракеты тыпу «Няптун».
Выбухі зафіксаваныя ў раёне аэрадромаў каля Сімферопаля, Качы, Бельбека, Сак, Новафедараўкі і Джанкоя.
Пасля працы расейскай СПА ў шэрагу раёнаў паўвыспы зафіксаваныя ўзгаранні і пажары.
Акупацыйны губернатар Разважаеў заявіў, што было збіта да 10 дронаў, а ВСУ ўжылі камбінаваную атаку на Крым.