2 траўня 2025, Пятніца, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла 166-е месца ў індэксе свабоды прэсы

6
Беларусь заняла 166-е месца ў індэксе свабоды прэсы

У рэйтынгу падаецца 180 краін.

Беларусь заняла 167-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» (RSF). Наша краіна знаходзіцца паміж Кубай і Азербайджанам.

«34 краіны вылучаюцца масавым закрыццём сваіх СМІ, што прывяло да выгнання журналістаў у апошнія гады. Гэта дакладна для Нікарагуа (172-е месца), Беларусі (166), Ірана (176), М'янмы (169), Судана (156), Азербайджана (167) і Афганістана (175), дзе эканамічныя цяжкасці пагаршаюць наступствы палітычнага ціску», - адзначае RSF.

Першыя дзесяць месцаў у рэйтынгу займаюць (у парадку змяншэння): Нарвэгія, Эстонія, Нідэрланды, Швэцыя, Фінляндыя, Данія, Ірландыя, Партугалія, Швайцарыя, Чэхія.

Горш за ўсё сітуацыя са свабодай прэсы ў Расеі, Нікарагуа, В'етнаме, Туркменістане, Афганістане, Іране, Сірыі, Кітаі, Паўночнай Карэі і Эрытрэі.

У рэйтынгу пададзена 180 краін. У індэксе-2024 Беларусь займала 167-е месца, у 2023 годзе - 157-е, у 2022-м - 153-е.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі знаходзіцца 40 прадстаўнікоў СМІ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках