3 траўня 2025, Субота, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўкцыён зноў выставілі палац Радзівілаў XVIII стагоддзя

6
На аўкцыён зноў выставілі палац Радзівілаў XVIII стагоддзя

Праз 2,5 года пасля продажу.

Палац Радзівілаў пад Дзятлавам у Гарадзенскай вобласці зноў прадаюць. Два з паловай гады таму яго купіў расейскі бізнэсовец за $40. Зараз двухпавярховы цагляны асабняк плошчай 1527 кв.м выставілі на электронныя таргі на пляцоўцы «БУТБ-маёмасць», паведамляе OL са спасылкай на прэс-службу біржы.

Былому палацу Радзівілаў пад Дзятлавам больш за 270 гадоў. Будаўніцтва замка пачаў Мікалай Фаўстын Радзівіл на месцы спаленага шведамі драўлянага замка. Затым гісторыя палаца была звязаная з сям'ёй сына Мікалая-Ульрыка Крыштафа Радзівіла. Ён быў пісьменнікам, паэтам, гісторыкам, дзяржаўным дзеячам Вялікага Княства Літоўскага, князем Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Будынак спрабавалі неаднаразова прадаць з аўкцыёну. У папярэдні раз яго кошт складаў тры базавыя адзінкі, на той момант — 96 рублёў. Увосень 2022 года за гэтую суму яго купіў бізнэсовец з Расеі, не звязаны з Беларуссю. Аднак затым палац Радзівілаў перадалі ў аператыўнае кіраванне Дзятлаўскаму райвыканкаму.

Цяпер пачатковы кошт палаца складае 296,064 тыс. Зямля перадаецца ўладальніку будынка ў арэнду тэрмінам да 28 лістапада 2072 года. Плошча самога пляцу - 41 сотка. Комплекс уключае двухпавярховы цагляны будынак з сутарэннем і чатырма халоднымі прыбудовамі, якія пабудавалі ў 1751 годзе.

Паводле ўмовы продажу ў прадпрымальніка будзе тры гады на тое, каб пачаць выкарыстоўваць аб'ект, а ў выпадку рэканструкцыі, будаўніцтва або руйнавання нерухомасці гэта трэба будзе зрабіць у тэрміны, вызначаныя праектна-каштарыснай дакументацыяй. Але не пазней за пяць гадоў з моманту падпісання дамовы куплі-продажу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках