Генерал-маёр СБУ: Рэжым Лукашэнкі паляціць пад адхон
4- 2.05.2025, 19:38
- 18,798

Украіна гатовая да таго, што вучэнні «Захад-2025» могуць ператварыцца ў правакацыю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гэтым летам Расея можа «нешта рыхтаваць у Беларусі пад выглядам вайсковых вучэнняў».
Ці можа Масква выкарыстоўваць вайсковыя вучэнні для правакацыі?
Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з генерал-маёрам СБУ ў запасе Віктарам Ягунам.
- Не ведаю, наколькі ў Расеі ёсць сілы ваяваць на два, ці тры франты, я сумняваюся. Але супольныя вучэнні нельга не прымаць да ўвагі і не кантраляваць іх. Усе назапашванні сіл з боку Расеі заўсёды заканчваюцца якімі-небудзь правакацыямі. Трэба глядзець, якія гэта войскі, наколькі гэтая групоўка можа быць выкарыстаная для нейкіх правакацый. Калі гэта менш за 100 тысяч, то я не думаю, што яны будуць актыўна дзейнічаць у якім-небудзь кірунку.
Як правіла, усе гэтыя вучэнні апошнія тры гады выкарыстоўваюцца найперш для таго, каб проста канцэнтраваць на іх увагу. Каб нашы войскі не сыходзілі з мяжы, пастаянна знаходзіліся там. А ўсё астатняе больш накіраванае на публіку.
- Калі казаць пра магчымыя правакацыі, то якія канкрэтныя дзеянні можа распачаць Лукашэнка, улічваючы яго рост залежнасць ад Крамля?
- Лукашэнка самастойна нічога рабіць не будзе. Як дапаможная сіла, як другі эшалон-магчыма. На ўсё, што ён можа пайсці, гэта працягваць тэрарызаваць Еўропу мігрантамі. Магчымыя нейкія правакацыі ў дачыненні да пэўных асоб, былых грамадзян Беларусі, якія выступаюць супраць яго.
Але напраўду Лукашэнка спрабуе ўсё ж такі знайсці нейкія масткі, нейкія кантакты, каб дамовіцца з Еўропай аб тым, каб санкцыі супраць Расеі і Беларусі падзялілі, і пачаліся б працэсы зняцця санкцый з ягонага рэжыму. Ён разумее, што калі ў Расеі нешта адбудзецца, а Беларусь прывязаная да Расеі вельмі моцна, то гэта ўсё абрынецца. І разам з пуцінскім рэжымам, і ягоны рэжым паляціць пад адхон.
- Якім можа быць адказ на магчымыя правакацыі з боку Украіны. Як могуць развівацца падзеі для рэжыму Лукашэнкі ў выпадку эскалацыі?
- Украіна гатовая да ўсялякіх падзей. Ёсць адпаведныя сілы, і ўмацаванні таксама створаныя. На гэтым кірунку наступаць, як хочуць у Крамлі, іх войска не зможа. Калонамі выступіць у іх дакладна не атрымаецца. Цяпер ужо не тая вайна і не тыя магчымасці — ні ў Расеі, ні ў Беларусі. Калі яны зноў пойдуць калонамі, а там шырокім фронтам не прайсці, іх проста спаляць — і ўсё скончыцца. Таму, хутчэй за ўсё гэта проста гульня на нервах.