Сын расейскага алігарха зняславіўся, прыдумаўшы як перамагаць Канаду ў хакеі
13- 2.05.2025, 16:52
- 9,254

Расейскі хакейны спецыяліст толькі рассмяшыў сеціва.
Раман Ротэнберг, сын расейскага алігарха Барыса Ротэнберга, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Расеі 25 у хакеі, галоўны трэнер ХК СКА, першы віцэ-прэзідэнт Федэрацыі хакея Расеі (ФХР) дзіўна выказаўся аб перамозе над Казахстанам (4:1). Напярэдадні стала вядома, што Ротэнберг можа ўзначаліць і нацыянальную каманду РФ, піша «Телеграф».
Адпаведны каментар Ротэнберга прыводзіць афіцыйны сайт ФХР. Паводле яго слоў, нацыянальная каманда РФ у матчы з Казахстанам згуляла лепш за Канаду…
«У нас усе чатыры звёны правялі добры матч, яны гулялі на каманду, паказалі высокія хуткасці і адзіную камандную дысцыпліну. Заўсёды ёсць што паляпшаць. Адна прапушчаная шайба - для нас шмат. Агулам падолелі моцнага спаборніка.
І для нас было важна згуляць лепш за нацыянальную каманду Канады, якая будзе выступаць на чэмпіянаце свету. Я думаю, што хлопцы гэта выканалі», - заявіў Ротэнберг.
Заява Ротэнберга аб Канадзе выклікала хвалю жартаў у сетцы. Адзін з карыстачоў пажартаваў, што Раман знайшоў спосаб перамагаць канадцаў, нават не гуляючы з імі. Дастаткова перамагчы Казахстан, пасля чаго заявіць аб трыумфе над Канадай.
