У Турцыі ўтылізавалі 20 тон канфіскаванага канабісу
7- 2.05.2025, 18:09
- 5,012

Цэлы горад апынуўся «пад кайфам».
25-тысячны горад у Турцыі апынуўся пад дзеяннем наркатычных рэчываў ад спалення 20 тон канабісу.
Пра гэта 22 красавіка паведаміла медыя Turkiye Today. Гэта адбылося ва ўсходнетурэцкім горадзе Лісе, калі камандаванне жандармерыі акругі займалася ўтылізацыяй канфіскаванага канабісу.
Воблака дыму, якое паднялдося, выклікала ў жыхароў сімптомы інтаксікацыі, уключаючы галавакружэнне, млоснасць і галюцынацыі. Цэлы горад супраць сваёй волі быў пад дзеяннем наркатычнага ўздзеяння канабісу.

«Гэтак жа, як тытунёвы дым шкодзіць пасіўным курцам у закрытых памяшканнях, дым ад спальвання гэтых наркотыкаў можа выклікаць сур'ёзны дыскамфорт, інтаксікацыю, галавакружэнне, млоснасць і галюцынацыі», - цытуе медыя прэзідэнта асацыяцыі «Зялёная зорка», якая займаецца барацьбой з залежнасцю, Ях’я Агер.
Праз пяць дзён пасля аперацыі жыхары працягваюць змагацца з яе наступствамі і выказваць сваю незадаволенасць.
«Мы ўжо некалькі дзён не можам адчыніць вокны праз пах наркотыкаў. Нашы дзеці захварэлі, і мы ўвесь час ходзім туды-сюды ў лякарню. Мы сутыкаемся з гэтай праблемай кожны год», - кажа адзін з пацярпелых жыхароў горада.
Улады канфіскавалі канабісу на больш як 260 мільёнаў даляраў (10 мільярдаў турэцкіх лір) падчас 226 антынаркатычных аперацый, праведзеных цягам 2024 года. На спаленне наркотыкаў было выкарыстана 200 літраў дызельнага паліва.