3 траўня 2025, Субота, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пачаў апраўдвацца за «каларадскую» стужку перад расейскімі губернатарам і амбасадарам

18
Лукашэнка пачаў апраўдвацца за «каларадскую» стужку перад расейскімі губернатарам і амбасадарам

Раней узурпатар выкручваўся перад Пуціным і расейскімі прапагандыстамі.

На публічнай частцы перамоў з дыктатарам Расеі Уладзімірам Пуціным, якія прайшлі 29 красавіка ў расейскім Валгаградзе, Аляксандр Лукашэнка раптоўна стаў запэўніваць свайго візаві, што ў Беларусі «ніхто ні ў якім разе не забараняе георгіеўскія стужкі». «Адкуль увесь сыр-бор» пачаўся, беларускі дыктатар патлумачыў 2-га траўня амбасадару РФ у Менску Барысу Грызлову.

У пятніцу ў Менск прыбыў губернатар Астраханскай вобласці РФ Ігар Бабушкін. На сустрэчы ў Палацы незалежнасці яго суправаджаў кіраўнік расейскай дыпмісіі Барыс Грызлоў.

Паціснуўшы руку расейскаму амбасадару, Лукашэнка сказаў яму, што «мы вам адказалі, Уладзіміру Уладзіміравічу [Пуціну], наконт [георгіеўскіх] стужак». У пераказванні дыктатара, паміж ім і кіраўніком Расеі ў Валгаградзе адбыўся такі дыялог:

- Слухай, раскажы, у чым справа, - запатрабаваў Пуцін растлумачыць сітуацыю з георгіеўскімі стужкамі.

На гэта Лукашэнка адказаў (паводле яго ж слоў):

— Я думаў, гэта ад цябе (Пуціна. — Заўв. рэд.) усё ідзе.

- Не. Упершыню чую.

- Ну, мусіць, тады ад нашага найлепшага сябра.

- Ад каго?

- Ну як?! Ад Барыса Вячаслававіча [Грызлова].

Пасля гэтага, са слоў Лукашэнкі, Пуцін засмяяўся і сказаў, што «гэтага не можа быць». Далей узурпатар выказаў меркаванне, што чуткі аб забароне ў Беларусі георгіеўскіх стужак могуць ісці ад Рассупрацоўніцтва.

— Я яму (Пуціну. — Заўв. рэд.) сказаў: «Хочаце са стужачкамі, калі ласка. Хочаце з нашымі гэтымі стужачкамі - калі ласка». Хто як хоча, правільна? — апраўдваўся перад амбасадарам РФ Лукашэнка, падкрэсліўшы, што беларускі сімвал перамогі — яблыневы колер — не трэба супрацьпастаўляць расейскаму. — Ну вось, каб вы ведалі, якая размова [адбылася з Пуціным]. Калі вы некалі мне пра гэта казалі…

Размова, на якую спаслаўся ўзурпатар, адбылася 29 красавіка ў Валгаградзе. У стэнаграме Крамля яна запісаная інакш. На доўгую прамову Лукашэнкі, сутнасць якой зводзілася да таго, што георгіеўскую стужачку ў Беларусі насіць можна, расейскі лідар адказаў коратка і здзіўлена:

- Аляксандр Рыгоравіч, я не вельмі нават разумею, пра што вы сказалі ў дачыненні да георгіеўскай стужкі, але здагадваюся, што гэта можа быць. Але я цалкам з вамі згодзен: сімвалы могуць быць крыху рознымі, важна іншае - што стаіць за гэтымі сімваламі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках