Гол беларуса Шкурына прынёс «Легіі» перамогу ў фінале Кубка Польшчы
1- 2.05.2025, 19:12
- 2,602

Нападнік здабыў першы трафей у новай камандзе.
У пятніцу, 2 траўня, у матчы фіналу Кубка Польшчы-2024/25 варшаўская «Легія» сустракалася з «Пагонню» са Шчэціна. Варшаўскі клуб перамог з лікам 4:2.
У пераможцаў беларускі форвард Ілля Шкурын уступіў у гульню на 61-й хвіліне. Ужо праз 3 хвіліны ён вызначыўся голам, выйшаўшы сам-насам і падолеўшы галкіпера, закаціўшы мяч у пустую браму.
Для Шкурына гэта першы трафей пасля пераходу ў каманду са сталіцы Польшчы.
«Легія» 21-м разам у сваёй гісторыі здабыла Кубак Польшчы - больш, чым хто-небудзь іншы.