Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі: Свет страчвае цярпенне праз дзеянні Пуціна
- 2.05.2025, 21:38
- 3,876

Дэвід Лэмі правёў размову з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам.
Міністр замежных справаў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі правёў размову з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам пра спыненне вайны РФ супраць Украіны.
Пра гэта ён напісаў у сацсетцы Х.
«У размове з Джэй Ды Вэнсам сёння мы пацвердзілі наша агульнае жаданне пакласці канец варварскаму ўварванню Расеі ва Украіну, а таксама нашу прыхільнасць да доўгага міру», – падкрэсліў Лэмі.
Кіраўнік брытанскага МЗС адзначыў, што крамлёўскі дыктатар Уладзімір Пуцін «даволі доўга тармазіў і перашкаджаў перамовам» пра спыненне вайны ва Украіне.
«Свет страчвае цярпенне», – дадаў Лэмі.