3 траўня 2025, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Пуціна наспяваюць вялікія праблемы ў самой Расеі»

5
«У Пуціна наспяваюць вялікія праблемы ў самой Расеі»

Гэта можа мець разбуральны эфект для расейскай эканомікі.

Рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што большасць сенатараў ЗША падтрымліваюць законапраект аб «сакрушальных» санкцыях супраць Расеі і пакупнікоў яе нафты і газу.

Наколькі магутным інструментам з'яўляецца гэты законапраект у арсенале Трампа? Cайт Charter97.org пагаварыў з украінскім дыпламатам і палітолагам, дырэктарам Цэнтра абаронных стратэгій Аляксандрам Харам:

- Сенатар Ліндсі Грэм з'яўляецца дастаткова паслядоўным прыхільнікам Украіны і прыхільнікам больш жорсткай лініі ў дачыненні да Пуціна. Нядзіўна, што ён пра гэта гаворыць. Натуральна, нам хацелася б, каб амерыканскія заканадаўцы прагаласавалі за гэты законапраект. Ці будзе ён рэалізаваны, гэта іншае пытанне. У сістэме Злучаных Штатаў кіраўнік выканаўчай улады мае ўсе паўнамоцтвы выкарыстоўваць нейкія інструменты ў дачыненні да Расеі ці іншых гульцоў, або не выкарыстоўваць. Таму сам факт, калі Сенат прагаласуе за такі законапраект, не будзе яшчэ азначаць, што Дональд Трамп захоча яго ўжыць. Мне падаецца, што ў гэтай адміністрацыі няма жадання размаўляць з Расеяй з пазіцыі сілы.

Мы бачылі дастаткова шмат прыкладаў, калі цяперашняя адміністрацыя пазбягала нават мінімальна крытычнай рыторыкі ў дачыненні да Пуціна: не называючы расейскае ўварванне агрэсіяй, не моцна абвінавачваючы самога Пуціна. Хаця апошнім часам Трамп раздражняўся і казаў пра тое, што, магчыма, Пуцін водзіць яго за нос . Але пакуль што мы не бачылі нейкіх дзеянняў. Цікава, як зменяцца параметры падыходаў у стаўленні да Украіны і Расеі, улічваючы апошнюю навіну, што Злучаныя Штаты выходзяць з мірнага працэсу. Размовы амерыканцаў з намі, размовы амерыканцаў з расейцамі наконт Украіны — ці будуць яны працягваць паралельны трэк перазагрузкі стасункаў паміж ЗША і Расеяй?

Я яшчэ не ведаю, як ацаніць выхад амерыканцаў з перамоўнага працэсу. З аднаго боку, Украіне добра, што ЗША не будуць ціснуць на ўкраінцаў і спрабаваць навязаць мірнае развязанне, якое, фактычна, з'яўляецца капітуляцыяй. А з іншага боку, калі яны пакінуць убаку мірны працэс, і фактычна будуць не звязаныя нейкімі абяцаннямі ці нейкай логікай, ЗША будуць перазагружаць стасункі, здымаць санкцыі з Расеі. Гэта, вядома, гэта будзе негатыўна адбівацца на Украіне, на еўрапейскай бяспецы.

- Выданне Bloomberg даслоўна ўчора напісала, што, https://charter97.org/ru/news/2025/5/1/639039/і Расея ў цэнтры ўдару. Як падзенне коштаў нафты ўдарыла па РФ, і ці хвалюецца Пуцін праз гэта?

- Агулам пытанне санкцый у дачыненні да расейскай энэргетыкі ключавое, бо Расея можа працягваць гэтую вайну толькі таму, што можа прадаваць сваю нафту - перш за ўсё нафту коштам, вышэйшым за 50 даляраў за барэль. Цяпер, вядома, ёсць пазітыўныя трэнды ў сувязі з тарыфамі, якія ўводзіла Амерыка супраць розных краін свету. Чаканні інвестараў паменшыліся з пункту гледжання развіцця эканомікі, таму кошты нафты пачалі апускацца. Ну і плюс пастанова Савудаўскай Арабіі павялічыць здабычу нафты - таксама пазітыўная рэч.

Я бачыў прагнозы JP. Morgan і Goldman Sachs, што кошт будзе да канца года 63-68 даляраў - гэта на марку Brent, на амерыканскую нафту. А расейская нафта, адпаведна, прадаецца з дысконтам да 18 даляраў. Калі кошт апусціцца ніжэй за 50 даляраў для Urals, гэта азначае, што РФ фактычна будзе праядаць узмоцненымі тэмпамі назапашаную падушку бяспекі. Натуральна, тады Пуцін задумацца аб тым, што трэба нейкім чынам спыняць баявыя дзеянні, бо ён не можа не толькі вайну прадаўжаць, але ў яго будуць вялікія праблемы і ў самой Расеі. Таму такія санкцыі былі б вельмі-вельмі дарэчы.

- Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што ЕЗ хоча разам з ЗША ўзгадніць «разгромны» пакет санкцый супраць РФ. Што дасць далучэнне Еўразвяза да санкцый ЗША?

- Першапачаткова, пачынаючы яшчэ з 2014 года, пазіцыя Барака Абамы была ў тым, каб каардынаваць санкцыйную палітыку з еўрапейцамі і такім чынам ціснуць на Пуціна, каб ён змяніў свае паводзіны. Але тады Барак Абама не пайшоў на нейкія сур'ёзныя санкцыі. Яны насамрэч былі практычна дэкаратыўнымі.

Першыя сур'ёзныя санкцыі былі ўведзеныя пасля тэрарыстычнага акта Расейскай Федэрацыі, калі збілі малайзійскі Боінг MH17. Адпаведна, ужо ў кадэнцыю Джозэфа Байдэна быў такі ж падыход, былі ўзгодненыя санкцыі.

Абсалютна зразумела, калі мы паглядзім нават да 2014 года, нават да гэтых санкцый, што гандлёвае абарачэнне паміж ЗША і Расейскай Федэрацыяй было па вялікім рахунку мізэрным. Галоўныя грошы расейцы зараблялі на еўрапейскім рынку. І таму для адміністрацыі Байдэна было важна, каб гэтыя санкцыі былі сінхроннымі. Гэта значыць, груба кажучы, забараняць доступ да еўрапейскіх рэсурсаў для РФ. Але амерыканскія санкцыі важныя як так званыя другасныя санкцыі. Гэта значыць, трэція краіны, не Еўрапейскага Звязу, не з дэмакратычнага блока, баяліся гандлю з Расеяй, паставак туды ўзбраенняў і тавараў падвойнага прызначэння, бо гэтыя другасныя санкцыі маглі б быць ужытыя ў дачыненні да іх. Гэта заснавана на тым, што даляр з'яўляецца глабальнай валютай. І там, дзе ёсць даляравыя транзакцыі, амерыканцы могуць зрабіць дастаткова балюча.

Калі зараз амерыканцы і еўрапейцы пагодзяцца з прадаўжэннем такога падыходу. Плюс яшчэ будзе жаданне ўжыць жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расеі. Гэта можа мець разбуральны эфект для расейскай эканомікі.

Ці пагодзіцца Трамп, я не ведаю, бо, па-першае, як я ўжо казаў, ёсць паралельны трэк у паляпшэнні стасункаў з Расеяй. І ён для Трампа надзвычай важны з розных прычын. А другая рэч: амерыканцы могуць увязваць усе дамоўленасці з еўрапейцамі са сваім жаданнем перапісаць гандлёвыя дамовы. Уласна, для гэтага яны і распачалі тарыфную вайну. І тэарэтычна амерыканцы могуць сказаць: добра, мы гатовыя падпісацца пад гэтымі санкцыямі, але тады вы нам ідзяце на саступкі ў гандлёвых стасунках. Таму, як гэта будзе выглядаць з Трампам, складана неяк прадказаць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках