4 траўня 2025, Нядзеля, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан абвінаваціў Расею ў кібератацы на СМІ

4
Азербайджан абвінаваціў Расею ў кібератацы на СМІ

Дзеянні крамлёўскіх хакераў мелі выразны палітычны падтэкст.

Звязаная з Масквой хакерская групоўка APT29 (Cozy Bear) датычная да кібератакі на шэраг азербайджанскіх медыяў.

Аб гэтым заявіў 2 траўня старшыня камісіі супрацьдзеяння замежным інтэрвенцыям парламента Азербайджана Рамід Намазаў, паведамляе агенцтва APA.

Са слоў чыноўніка, следства ўстанавіла, што атаку 20 лютага ажыццявіла хакерская група APT29, вядомая таксама як Cozy Bear - яе звязваюць з расейскай вайсковай выведкай.

Адзначаецца, што група спецыялізуецца на кібершпіянажы супраць урадавых устаноў, дыпламатычных місій, абаронных, энэргетычных і медыяструктур.

«Зламыснікі загадзя трапілі ў інфармацыйныя сістэмы медыяў. Іх дзеянні мелі дакладны палітычны падтэкст», - сказаў Намазаў.

Ён звязаў хакерскія напады з закрыццём «Рускага дома» ў Баку ў пачатку лютага і спыненнем працы мясцовай рэдакцыі радыё Sputnik.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках