4 траўня 2025, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Шкурын: Гэта мой першы трафей!

4
Ілля Шкурын: Гэта мой першы трафей!
Илья Шкурин

Беларускі нападнік «Легіі» пракаментаваў перамогу сваёй каманды ў фінале Кубка Польшчы.

Беларускі нападнік «Легіі» Ілля Шкурын пракаментаваў перамогу сваёй каманды над шчэцынскай «Пагоняй» у фінале Кубка Польшчы - 4:3.

Нагадаем, наш суайчыннік у гэтым паядынку вызначыўся голам.

«Гэта мой першы трафей. Эмоцый шмат. Я ўсё яшчэ не да канца ў гэта веру, але ў суботу будзе цяжка ачуцца — добра, што ў нас ёсць крыху вольнага часу. Гэта дзіўнае пачуццё, кубак цяжкі, медаль таксама. Выдатная праца, добры матч.

Трэнер увесь час казаў, што б ні здарылася, мы пераможам. Трэба проста паверыць у гэта.

Мой гол? Перад матчам я сказаў, што не забіў пенальці «Лехіі» - не ведаю, што магло пайсці горш. Цяпер мяне крыху адпусціла. Я зрабіў тое, да чаго рыхтаваўся на трэніроўках - больш-менш», - сказаў Шкурын у эфіры TVP Sport.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках