4 траўня 2025, Нядзеля, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча святкуе Дзень Канстытуцыі

2
Польшча святкуе Дзень Канстытуцыі

Канстытуцыя 3 траўня была першым у Еўропе кадыфікаваным Асноўным законам дзяржавы.

3 траўня - нацыянальнае свята Польшчы, Дзень Канстытуцыі. Ён адзначаецца ў памяць аб Асноўным законе Рэчы Паспалітай - у арыгінале Ustawa Rządowa, прынятым 4-гадовым Сеймам 3 траўня 1791 года ў Варшаве. Канстытуцыя павінна была садзейнічаць умацаванню дзяржавы, на якую рабілі замах суседнія краіны.

Канстытуцыя 3 траўня была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША), кадыфікаваным Асноўным законам дзяржавы. Канстытуцыя замацавала падзел уладаў на тры галіны - заканадаўчую, выканаўчую і судовую, як гэта прынята ў сучасным свеце. Аднак 23 лістапада 1793 года Канстытуцыя і створаныя на яе аснове органы ўлады былі скасаваныя пастановай Гарадзенскага сейма Рэчы Паспалітай.

Канстытуцыя 3 траўня стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў, бо ўважалася за апошнюю надзею выратаваць РП ад знішчэння як сімвал справядлівасці і незалежнасці Польшчы.

У 1793 і 1795 гадах Расея, Прусія і Аўстрыя ажыццявілі другі і трэці раздзелы Рэчы Пасалітай, знішчыўшы дзяржаўнасць Польшчы і ВКЛ.

Тры арыгінальныя рукапісы тэксту Канстытуцыі 3 траўня захаваліся да нашых дзён у варшаўскім Галоўным архіве старажытных дакументаў (Archiwum Główne Akt Dawnych).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках