Зяленскі: Украіна гатовая да замірэння з 7 траўня, але на 30 дзён
3- 3.05.2025, 13:35
- 4,848

Прапанова Пуціна - гэта тэатральная пастаноўка.
Украіна гатовая да спынення агню з Расеяй, але намагае на замірэнні на 30 дзён згодна з прапанаванай ЗША стратэгіяй.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас размовы з журналістамі.
«Безумоўнае спыненне агню - мадэль, якую прапанавалі амерыканцы. Мы ідзём па ёй. З гэтай даты ці з іншай - пажадана раней. Так, давайце паспрабуем на 30 дзён. Чаму спыненне агню на 30 дзён? Таму што немагчыма за тры, пяць, сем дзён ні пра што дамовіцца», - сказаў прэзідэнт Украіны.
«Замірэнне», якое абвясціў расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін на тры дні з 7 да 10 траўня, Зяленскі назваў «тэатральнай пастаноўкай». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што за два-тры дні ніякі план наступных крокаў пасля заканчэння вайны пабудаваць немагчыма.
«Гуляць для таго, каб даць мяккую атмасферу выхаду з ізаляцыі Пуціну на 9 траўня, і каб усім было камфортна, бяспечна – тым лідарам, ці сябрам, ці партнёрам Пуціна, якія прыедуць, з тых ці іншых прычын на Крамлёўскую плошчу 9 траўня, – дапамагаць Пуціну ніхто не будзе. Мы проста альбо знаходзімся ў вайне, альбо Пуцін паказвае, што ён гатовы да спынення агню, да першай часткі заканчэння вайны. Мы гатовыя пачынаць з 1-га, з 3-га, з 5-га. Калі яму патрэбная дата 7-е - нам усё адно. З 7-га - 30 дзён», - падкрэсліў Зяленскі.
Ён таксама дадаў, што поўнай цішыні без яе якаснага маніторынгу дасягнуць немагчыма.