4 траўня 2025, Нядзеля, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна першай у свеце збіла з марскога дрона Magura знішчальнік Су-30: відэа

50
Украіна першай у свеце збіла з марскога дрона Magura знішчальнік Су-30: відэа

Расейскі самалёт успыхнуў у паветры і ўпаў у мора.

Упершыню ў свеце воіны Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ўдарам з марскога дрона знішчылі варожы баявы самалёт. У Чорным моры быў ліквідаваны расейскі штурмавік Су-30.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ГУВ. Знішчэнне варожага самалёта адбылося 2 траўня 2025 года дзякуючы супольнай рабоце вайсковай выведкі, Службы бяспекі Украіны і Сіл абароны Украіны.

«Гістарычны ўдар нанеслі воіны спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны Group 13 ракетай беспілотнай марской платформы Magura», – гаворыцца ў паведамленні.

У ГУВ дадалі, што Су-30 - гэта шматмэтавы знішчальнік, які выкарыстоўваецца войскам РФ. Яго прыблізны кошт - 50 мільёнаў даляраў. Самалёт успыхнуў у паветры пасля ўдару і нарэшце ўпаў у мора, «на дно ўладанняў бязлітаснага Нэптуна».

Паспяховы ўдар па баявым самалёце войска РФ нанеслі ў акваторыі Чорнага мора недалёка ад порта ў горадзе Новарасійску, дзе расейскія вайскоўцы хаваюць рэшткі свайго Чарнаморскага флоту.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках