4 траўня 2025, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку могуць ліквідаваць на парадзе 9 траўня ў Маскве?

28
Лукашэнку могуць ліквідаваць на парадзе 9 траўня ў Маскве?

«Сяброў Пуціна» папярэдзілі.

Кіеў не будзе даваць гарантыі бяспекі прадстаўнікам замежных дзяржаў, якія прыедуць у Маскву на парад у гонар 80-годдзя перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адзначыўшы, што Расея сама можа зрабіць «розныя крокі», якія створаць для гасцей небяспеку.

«Мы не можам несці адказнасць за тое, што адбываецца на тэрыторыі РФ. Яны гарантуюць вам бяспеку і таму гарантыі мы вам ніякія даваць не будзем. Бо мы не ведаем, што Расея будзе рабіць у гэтыя даты. Яна можа рабіць са свайго боку розныя, скажам так, крокі: і падпалы, і падрывы, і гэтак далей. А потым вінаваціць нас», - сказаў ён падчас гутаркі з журналістамі (цытата па «Інтэрфакс-Украіна»).

Зяленскі даручыў кіраўніку МЗС Украіны Андрэю Сібігу давесці да міжнародных партнёраў, што Кіеў не рэкамендуе ім прыязджаць у Расею з пункту гледжання бяспекі. «А калі вы гэта робіце - не пытайце нас. Гэта ваша ўласная прастанова», - заявіў украінскі прэзідэнт.

З яго слоў, Кіеў не збіраецца ствараць для прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «мяккую атмасферу выхаду з ізаляцыі» і не стане гарантаваць бяспеку «сябрам або партнёрам Пуціна», якія прыедуць на парад 9 траўня.

Нагадаем, што нядаўна Лукашэнка падзякаваў Пуціну за запрашэнне на парад у Маскве і пацвердзіў, што «не можа не прыехаць».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках