Зяленскі: Украіна можа атрымаць амерыканскія ЗРК паводле рэсурснай угоды
2- 3.05.2025, 16:55
- 1,764

Пастаўкі сістэмаў СПА могуць стаць тым самым фундушам ЗША ў супольны інвестыцыйны фонд.
Пагадненне аб украінскіх нетрах можа пракласці шлях да новых паставак амерыканскіх сістэмаў СПА ва Украіну. Пра гэта расказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас размовы са СМІ, паведамляе «Укрінфарм».
Паводле ягоных словаў, пытанне паставак зенітных сістэмаў было адной з тэмаў абмеркавання падчас кароткай сустрэчы двух прэзідэнтаў у Ватыкане. Паводле словаў Зяленскага, Трамп выказаў гатоўнасць працаваць у кірунку ўзмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны.
– Я мяркую, што [супольны інвестыцыйны] фонд і само пагадненне аб мінеральных рэсурсах дае магчымасць нам абараняць будучыя інвестыцыі ЗША. Абараняць, сярод іншага, супрацьпаветранай абаронай нашу зямлю, нашых людзей. І таму мы гатовыя, каб укладам у гэта былі сістэмы СПА. Я сказаў Трампу пра тую колькасць [сістэмаў СПА, якая патрэбная Украіне]. Ён адказаў, што яны будуць працаваць над гэтым. Гэта не бясплатныя рэчы. І я хацеў бы, каб у нас быў доступ да набыцця амерыканскай зброі, – заявіў Зяленскі.