«Адны палацы ў зладзюгі Лукашэнкі ў галаве»
5- 3.05.2025, 17:58
- 8,390

У беларускіх крамах пусцеюць паліцы.
Услед за бульбай з беларускіх крамаў знікла цыбуля.
Чытачы сайта Charter97.org у каментарах эмацыйна адрэагавалі на навіну пра гэта. Прыводзім некаторыя з іх:
«Дык пішуць, што свініну Беларусь набывае ў Расеі ўжо. Дакіраваўся... Адны палацы ў зладзюгі ў галаве».
«Лукашэнка будуе за народныя сродкі 20 рэзідэнцыю... Праўда, з сабой у пекла не забярэ».
«У “Еўраопце” хутка ўвогуле нічога не будзе. Сыру амаль няма, ёгуртаў таксама, да мінімуму скараціўся асартымент гарбаты і кавы».
«У мяне такое прадчуванне, што склады спецыяльна не выстаўляюць гародніну на продаж. Будуць яе выстаўляць у малых колькасцях і пры гэтым паднімаючы на яе кошт. Калі пакупніцкі кошт іх задаволіць, тады яны выкладуць усё ў поўным аб'ёме. А так яны манітораць, з якім коштам рэальна прадаваць».
«Так было перад развалам СССР. Спачатку знікалі асобныя тавары, потым групы тавараў, потым перайшлі на талоны».
«Беларусы, вазьміцеся за Луку – з'явіцца цыбуля».