4 траўня 2025, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы замежны топ-госць скасаваў паездку на парад Пуціна

3
Першы замежны топ-госць скасаваў паездку на парад Пуціна
РАДЖНАТХ СІНГХ

Ён пастанавіў скіраваць замест сябе міністра абароны.

Міністр абароны Індыі Раджнатх Сінгх стаў першым замежным топ-госцем, які перадумаў ехаць у Маскву на парад да 9 траўня.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна/a> са спасылкай на India Today.

Сінгх пастанавіў не ехаць у Маскву на парад 9 траўня пасля таго, як прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі папярэдне скасаваў свой візіт у Расею. Змяненне планаў, як піша індыйскае медыя, звязанае з напружанай сітуацыяй у стасунках з Пакістанам.

Але, як адзначае медыя, Індыя імкнецца захаваць важнасць індыйска-расейскіх сувязяў, таму выправіць на парад дзяржаўнага міністра абароны – Санджая Сэта. Ён з'яўляецца намеснікам Сінгха.

Адзначым, што напярэдадні сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч, які таксама абяцаў прыехаць на парад у Маскву, раптоўна захварэў і тэрмінова вярнуўся з ЗША ў Бялград, каб легчы ў лякарню. Пакуль невядома, як доўга Вучыч будзе шпіталізаваны, але цяпер ягоная паездка ў Маскву пад пытаннем.

Для правядзення параду Пуцін нават абвясціў пра «перамір'е», якое ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў «тэатральнай пастаноўкай», прапанаваўшы спыненне агню на 30 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках