The Washington Post: Уолц «насаліў» Трампу не толькі з Signal
1- 3.05.2025, 19:28
- 7,048

СМІ даведаліся пра яшчэ адзін скандал.
У лютым Майк Уолц абмяркоўваў з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху магчымасць нанясення ўдару па Іране, чым засмуціў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Washington Post.
На днях Трамп выправіў у адстаўку Уолца з пасады свайго дарадцы ў нацбяспецы, прызначыўшы яго амбасадарам ЗША ў ААН.
Аднак Уолц засмуціў Трампа яшчэ задоўга да гэтага скандалу. Паводле словаў дзвюх крыніцаў, ён актыўна каардынаваў дзеянні з Нетаньяху датычна ваенных варыянтаў дзеянняў супраць Ірана напярэдадні сустрэчы ізраільскага лідара і Трампа ў Белым доме.
Адна з крыніцаў сказала, што Уолц «хацеў накіраваць палітыку ў кірунку, які не задавальняў Трампа, паколькі ЗША не спрабавалі знайсці дыпламатычнае выйсце».
«Гэтая інфармацыя дайшла да Трампа, і прэзідэнт застаўся ёю незадаволены», – дадаў гэты чалавек.
Прадстаўнік Уолца не адказаў на запыт аб каментары, але дырэктар у камунікацыях Белага дому Стывен Чунг адрэагаваў пасля расследавання WP.
– Прэзідэнт вызначае парадак дня, а ягоная адміністрацыя павінна рэалізоўваць гэтую палітыку, усе рухаліся ў адным кірунку, таму ў яго былі самыя паспяховыя першыя 100 дзён у гісторыі, – заявіў ён.
Некаторыя прадстаўнікі адміністрацыі меркавалі, што Уолц спрабаваць схіліць чару шаляў на карысць ваенных дзеянняў і дзейнічаў рука ў руку з ізраільцянамі.