6 траўня 2025, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каманда Беларусі ў пляжным футболе перамагла японцаў на чэмпіянаце свету

5
Каманда Беларусі ў пляжным футболе перамагла японцаў на чэмпіянаце свету

Беларусы выйшлі ў плэй-оф.

У паядынку другога туру групавой стадыі чэмпіянату свету ў пляжным футболе беларусы падолелі японцаў з лікам 6:3. Гэты вынік дазволіў выхаванцам Нікаласа Альварада датэрмінова гарантаваць сабе ўдзел у чвэрцьфінале.

У першым туры наша каманда зламала супраціў каманды Сейшэльскіх астравоў (6:3), а японцы ўзялі верх над гватэмальцамі (6:2). Гэта рабіла дыспазіцыю перад сённяшнім матчам вельмі простай: перамога забяспечвала любой з камандаў выхад у плэй-оф.

Цяпер турнірная табліца выглядае так: 1. Беларусь – 6 балаў (2 матчы). 2. Японія – 3 (2). 3. Сейшэльскія астравы – 0 (1). 4. Гватэмала – 0 (1).

Паводле вынікаў папярэдняй стадыі, якая закончыцца 6 траўня, дзве найлепшыя каманды з чатырох квартэтаў кваліфікуюцца ў 1/4 фіналу, дзе згуляюць паводле наступнай схемы: А1 – В2, В1 – А2, С1 – D2, D1 – C2. Далей адбудуцца паўфіналы, матч за трэцяе месца і фінал.

Каманда Беларусі раней гуляла на сусветным першынстве тройчы. У 2019-м і 2021-м яна не змагла пераадолець групавы раўнд, а ў 2024-м заняла чацвёртае месца. Золата летась заваявалі бразільцы, якія ў фінале адолелі італьянцаў з лікам 6:4. Менавіта бразільская каманда, якая перамагала на ЧС 15 разоў, з'яўляецца самай тытулаванай камандай у гісторыі спаборніцтваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках