6 траўня 2025, aўторак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін «сябар» Пуціна мог «захварэць» напярэдадні параду ў Маскве

4
Яшчэ адзін «сябар» Пуціна мог «захварэць» напярэдадні параду ў Маскве
РОБЕРТ ФІЦА

Ён скасаваў удзел у публічных мерапрыемствах.

Славацкі прэм'ер Роберт Фіца, які абяцаў прыехаць на парад 9 траўня ў Маскву, днямі скасаваў удзел у публічных мерапрыемствах. Пакуль прычыны невядомыя, але змены працоўнага графіка прэм'ера могуць быць звязаныя з ягоным станам здароўя.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на славацкія медыя tvnoviny.sk і Dennik N.

Як адзначаюць славацкія медыя, днямі Фіца раптоўна і без тлумачэнняў скасаваў свае планы: не паехаў на ўрачыстыя мерапрыемствы да Дня працы і перанёс сваю лекцыю для студэнтаў у Оксфардзе ў Брытаніі.

– Працоўная праграма прэм'ер-міністра на 1 траўня скасаваная, – абвясціла ў сераду канцылярыя славацкага ўраду без падрабязнасцяў.

У пятніцу Фіца апублікаваў у сацсетках кароткі відэаролік да Дня працы, але не расказаў, чаму змяніў свае планы. Прычыну такой пастановы прэм'ера не змаглі растлумачыць славацкім медыям нават ягоныя калегі ў партыі.

Хоць афіцыйных тлумачэнняў няма, журналісты медыя Dennik N мяркуюць, што змена графіка Фіца можа быць звязаная з ягоным здароўем. Як вядома, летась на яго быў замах, падчас якога ён атрымаў некалькі агнястрэльных раненняў.

Цяпер паездка Фіца на парад у Маскву таксама пад пытаннем, але журналісты не думаюць, што славацкі прэм'ер, які мае сяброўскія стасункі з расейскім дыктатарам Пуціным, пастанавіў так «завуалявана» скасаваць візіт.

У Фіца сцвярджаюць, што паездка ў Маскву адбудзецца

Дэпутат ад партыі славацкага прэм'ера Ян Рыхтэр сказаў Dennik N, што Фіца адчувае сябе добра як фізічна, так і псіхічна. Ён не патлумачыў, чаму прэм'ер скасаваў праграму 1 траўня, але адзначыў, што паездка Фіца ў Маскву 9 траўня адбудзецца.

Нагадаем, напярэдадні раптоўна захварэў яшчэ адзін сябар Пуціна – сербскі прэзідэнт Аляксандр Вучыч. Праз хваробу Вучыч тэрмінова вярнуўся з ЗША ў Бялград і лёг у лякарню. Сербскі прэзідэнт таксама планаваў паехаць на парад у Маскву. Хоць пакуль Вучыч афіцыйна не скасаваў візіт, ён усё ж пад пытаннем.

У той самы час візіт на парад у Маскву скасаваў міністр абароны Індыі Раджнатх Сінгх. Ён стаў першым замежным топ-госцем, які адмовіўся ехаць на парад 9 траўня. Афіцыйная прычына – Сінгх не хоча пакідаць Індыю падчас абвастрэння стасункаў з Пакістанам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках