6 траўня 2025, aўторак, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прадоўжаць падтрымку Украіны: у Трампа зрабілі важную заяву

1
ЗША прадоўжаць падтрымку Украіны: у Трампа зрабілі важную заяву

ЗША маюць цвёрды намер прадаўжаць падтрымліваць права Украіны на абарону.

ЗША маюць цвёрды намер прадаўжаць падтрымліваць права Украіны на абарону. Пра гэта заявіў пастар Марк Бернс – адзін з набліжаных да Дональда Трамп рэлігійных дарадцаў, паведамляе Kyiv Independent.

Ён асабіста расказаў прэзідэнту ЗША і прадстаўнікам Белага дому, што ўбачыў ва Украіне: злачынствы, якія здзяйсняюцца расейскімі вайскоўцамі супраць мірных жыхароў, жанчынаў, дзяцей і пажылых, а таксама пра выкраданне 20 тысячаў украінскіх дзяцей і разбурэнні сотняў рэлігійных аб'ектаў, падкрэсліў пастар у інтэрв'ю Kyiv Independent.

На пытанне пра рэакцыю Трампа, Бернс адзначыў: «Прэзідэнт заўсёды праяўляе спачуванне і непакоіцца пра нявінных людзей, якія пакутуюць ад вайны». Ён дадаў, што менавіта таму Трамп узмацняе ціск на Пуціна і не хавае сваёй незадаволенасці яго дзеяннямі.

Хоць раней Бернс выказваўся за паўзу ў ваеннай дапамозе Украіне, ягоная пазіцыя змянілася пасля наведвання Крывога Рога, дзе ён стаў сведкам наступстваў расейскага ракетнага ўдару.

«Прэзідэнт Трамп нядаўна даў згоду на першую партыю ваеннай дапамогі Украіне, тым самым выразна паказаўшы: Амерыка не адступіць ад сваёй падтрымкі ўкраінскага права на самаабарону», – падкрэсліў Бернс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках