6 траўня 2025, aўторак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Сустрэча Зяленскага з Трампам у Ватыкане атрымалася ўдалай праз адзін момант

2
WSJ: Сустрэча Зяленскага з Трампам у Ватыкане атрымалася ўдалай праз адзін момант

У іх размову не ўмешваўся нават перакладнік.

Кароткая сустрэча ў Ватыкане на мінулым тыдні, верагодна, выратавала стасункі прэзідэнтаў Украіны і ЗША. Яе поспех не ў апошнюю чаргу заключаўся ў тым, што Зяленскі і Трамп размаўлялі тэт-а-тэт без прысутнасці памочнікаў, піша The Wall Street Journal.

Выданне адзначае, што ўкраінскі лідар шукаў магчымасць нармалізаваць стасункі з амерыканскім калегам з той самай катастрафічнай сваркі ў Авальным кабінеце ў канцы лютага. Паводле словаў афіцыйных асобаў, знаёмых з сітуацыяй, 15-хвілінная сустрэча ў мінулую суботу, якая, верагодна, прымірыла двух палітыкаў, была толькі збольшага спланаванай, паколькі мела значную долю спантаннасці.

Еўрапейскія хаўруснікі Украіны некалькі тыдняў актыўна працавалі над тым, каб ухіліць раскол паміж Кіевам і Вашынгтонам. Цырымонія развітання з Францыскам стала чарговай магчымасцю для гэтага.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пачаў размову з прэзідэнтам ЗША, калі сусветныя лідары сабраліся ў базіліцы перад пахаваннем.

– Мы павінны быць значна цвярдзейшымі з расейцамі, – сказаў Макрон Трампу. Потым падышоў Зяленскі, і ён і Трамп дамовіліся пагаварыць. Адно крэсла, прызначанае для перакладніка, было прыбранае, таму што Зяленскі палічыў за лепшае пагаварыць з Трампам сам-насам, пазней расказаў Макрон.

На знакамітых фатаграфіях гэтай сустрэчы Зяленскага з Трампам відаць, як два мужчыны, нахіліўшыся і прысунуўшыся бліжэй адзін да аднаго, захоплена гутараць.

– Найлепшае ў гэтай сустрэчы тое, што на ёй былі толькі яны двое. Гэта проста пытанне завышанага самалюбства людзей, якія знаходзяцца побач з імі. Калі там прысутнічае Уіткаф, Вэнс – усё скажаецца, – заявіў аўтару публікацыі былы дарадца Зяленскага Ігар Новікаў.

Хоць яшчэ рана гаварыць пра тое, наколькі моцна гэтая сустрэча паўплывала на стасункі двух прэзідэнтаў, пэўны аптымізм яна ўсяляе. Абодва – і Зяленскі, і Трамп – называлі яе вельмі карыснай і станоўчай. А прэзідэнт ЗША пасля яе нават выказаў незвычайна рэзкую крытыку на адрас Пуціна. Аднак Трамп да гэтага часу не ўвёў новых санкцый супраць Расеі, насуперак абяцанням, і прадаўжае час ад часу крытыкаваць Зяленскага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках