4 траўня 2025, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі паставілі на месца прарасейскіх удзельнікаў аўтапрабегу да 9 траўня

21
У Швэцыі паставілі на месца прарасейскіх удзельнікаў аўтапрабегу да 9 траўня

«Пятую калону» могуць пазбавіць дазволу на жыхарства.

Міністр у пытаннях міграцыі Швэцыі Ёхан Форсэль абурыўся правядзеннем у Стакгольме прарасейскага аўтапрабегу з нагоды 9 траўня.

Пра гэта паведамляе выданне Expressen.

Швэдскія СМІ высветлілі, што арганізатары штогадовага аўтапрабегу звязаныя з расейскай прапагандысцкай платформай «Несмяротны полк», якая традыцыйна праводзіць мерапрыемствы да 9 траўня не толькі ў РФ, але і за мяжой.

Зрэшты, сярод удзельнікаў былы чалец нэанацысцкай групоўкі, экс-супрацоўнік МУС Расеі і публічныя прыхільнікі палітыкі дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна.

Форсэл прапанаваў пазбаўляць дазволу на жыхарства ўдзельнікаў святкавання 9 траўня.

Сувязі з экстрэмісцкімі рухамі могуць стаць падставай для перагляду права на пражыванне ў Швэцыі. Мы не абавязаныя даваць прытулак тым, хто пагражае нашаму грамадскаму парадку ці бяспецы»,- сказаў міністр.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках