4 траўня 2025, Нядзеля, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін накіруе групу падпальшчыкаў для дыверсіі 9 траўня»

6
«Пуцін накіруе групу падпальшчыкаў для дыверсіі 9 траўня»

Афіцэр СБУ распавёў аб магчымых планах Крамля.

Расейскі дыктатар прапанаваў Украіне замірэнне з нагоды Дня перамогі. У гэты час ён плануе правесці вялікі парад, на які прыедуць лідары некаторых дзяржаў, блізкіх да Расеі.

Таксама з'яўляецца інфармацыя, што Уладзімір Пуцін можа планаваць тэракт на 9 траўня, каб абвінаваціць у гэтым Украіну. Як патлумачыў «24 каналу» экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак, такія здагадкі маюць права на жыццё.

Якую падступную гульню задумаў Пуцін

Можна разгледзець варыянт, паводле якога на Дзень перамогі сапраўды прагучаць выбухі ў Расеі. Крэмль абвінаваціць Украіну, узмоцніць нянавісць насельніцтва да нашай дзяржавы, магчыма, узрасце набор у акупацыйнае войска. Такую тактыку расейцы ўжо выкарыстоўвалі, калі хацелі справакаваць другую Чачэнскую вайну.

Але варта разумець, што вайна ва Украіне і так працягваецца. За ўдзел у ёй расейцам прапануюць шалёныя грошы. За гэты час украінскія беспілотнікі неаднаразова прыляталі па расейскіх аб'ектах. Усё гэта не справакавала больш актыўных дзеянняў ворага, не заахвоціла людзей запісвацца ў вайсковы камісарыят.

«Я перакананы, што для Расеі гэта будзе лішняй дыскрэдытацыяй. Ізноў пачнуць казаць, што яны не справіліся, прапусцілі ўдар. Больш імаверны сцэнар, калі Пуцін накіруе групу «падпальшчыкаў» для нейкай дыверсіі, а потым сам паведаміць, што гэтую пагрозу нібыта ліквідавалі», - выказаў меркаванне Іван Ступак.

Але сцвярджаць пэўна нельга, бо ніхто не ведае, што ў галаве Уладзіміра Пуціна. Ён гатовы да ўсякіх дзеянняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках