«Беларуская выведка»: Крэмль зневажальна нахіляе Лукашэнку
5- 4.05.2025, 12:53
- 16,316

Трывожныя для дыктатара сігналы паступаюць з усіх абласцей.
Паводле наяўнай інфармацыі ад крыніц тэлеграм-канала «Беларуская выведка» на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна абмяркоўвалі тры ключавыя пытанні.
Што вядома:
Правядзенне ў Беларусі ў пачатку верасня супольных вучэнняў Захад-2025 павінна стаць нябачаным паводле маштабу. Мэта - напалохаць і адначасова адпрацаваць сцэнары захопу Латвіі і Літвы і выхаду на Калінінград без пранікнення на тэрыторыю Польшчы. Будуць задзейнічаныя абсалютна ўсе падраздзяленні ўсіх родаў войск Беларусі, а таксама спецпадраздзяленні сілавых структур МУС, КДБ і ПК.
Будзе ажыццёўлены маштабны набор вайскоўцаў запасу, у асноўным - афіцэраў. Па ўсёй краіне будуць задзейнічаныя войскі тэрабароны і народнае апалчэнне. З боку РФ прыбудуць у асноўным вайскоўцы тэрміновай службы для навучання вядзенню сучаснай вайны пад кіраўніцтвам «абстраляных» вайскоўцаў. Калі вайна ва Украіне будзе пастаўленая на паўзу, то да ўдзелу ў вучэннях будуць прыцягнуты баявыя злучэнні, знятыя з фронту. Таксама ў Расеі набяруць на вайсковыя зборы максімальна магчымую колькасць салдат, сяржантаў і афіцэраў.
Мэта: калі баявыя дзеянні на Украінскім фронце не скончацца, то мабілізаваныя на «вучэнні» расейцы працягнуць свой баявы шлях ва Украіне. Такім чынам набор на вайсковыя зборы на вучэнні Захад-2025 стане ўтоенай мабілізацыяй 150 000 вайскоўцаў запасу УС РФ. Іншымі словамі, будзе адпрацоўвацца поўнамаштабная гібрыдная наступальная і адначасова абарончая дактрына - чытай, вайна.
Абмяркоўваліся наступствы падзення коштаў нафты, рэцэсія, паводзіны Кітая і паступовая дэвальвацыя ўслед за Кітаем нацыянальных валют на 20%. Каб кампенсаваць дэфіцыт бюджэту РФ, Пуцін паведаміў аб такіх планах і Лукашэнка спрабаваў узняць пытанне страт пры аплаце беларускага экспарту.
Цікавым было абмеркаванне ўнутранай нацыянальнай палітыкі Беларусі. Дыктатары разыходзяцца на думцы не толькі стужак-палкоў, але і ў пытаннях ідэалагічнай працы ў Беларусі. Сапраўды, з падачы Грызлова і Рассупрацоўніцтва, Крэмль спакойна без якіх-небудзь абмежаванняў дзейнічаў у Беларусі. Лукашэнка насцярожыўся тады, калі міньёны Крамля з яго атачэння сталі дзейнічаць проста на ўказку Крамля, абыходзячы адміністрацыю дыктатара. Трывожныя сігналы паступалі з усіх абласцей акрамя Менска і шматлікія ДОПы і ДОРы ГУЗКС КДБ проста сведчылі аб разгалінаванай сістэме агентаў уплыву Масквы. Заканспіраваная зводная група працуе з 2023 года.
Лукашэнку давялося ўжываць захады і паслаць сігнал у адказ у Крэмль (арышты агентаў расейскага свету, кадравыя перастаноўкі міністраў і г.д.). Грызлоў не супакойваўся і справа дайшла да Пуціна. Паглядзім, ці здолее Крэмль, як заўсёды, зневажальна нахіліць Лукашэнку ў «беларускім» пытанні на фоне яго чырвона-зялёных патрыётаў, якія прыглядаюцца да сітуацыі.