4 траўня 2025, Нядзеля, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зрабіў нечаканую заяву аб замірэнні з Украінай

6
Пуцін зрабіў нечаканую заяву аб замірэнні з Украінай

Менавіта Расея зрывае ўсе спробы яго ўвесці.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін загаварыў аб «непазбежным» замірэнні ў вайне супраць Украіны. Хаця менавіта Расея зрывае ўсе спробы яго ўвесці.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на росСМІ.

«Мне здаецца, што гэта непазбежна, нягледзячы на ўсю трагедыю, якую мы перажываем цяпер...Гэта пытанне часу», - сказаў ён.

Спыненне агню ва Украіне

11 сакавіка ў Савудаўскай Арабіі прайшла сустрэча дэлегацый Украіны і ЗША. Там была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню на 30 дзён, а таксама аб аднаўленні паставак вайсковай дапамогі ЗША, а таксама абмене выведзвестак.

У сваю чаргу Расея адмовілася падтрымаць спыненне агню на 30 дзён без умоў. У Крамлі выставілі шэраг патрабаванняў, прынамсі, аднавіць сувязь з сістэмай SWIFT.

Акрамя таго, перад Вялікаднем, 19 красавіка, кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін абвясціў аб аднабаковым 30-гадзінным «спыненні агню» ва Украіне. Але яно так і засталося толькі на паперы. Акупанты працягнулі абстрэльваць украінскія гарады і мірных грамадзян.

Таксама ў канцы красавіка Пуцін абвясціў аб часовым «замірэнні» ў вайне ў дні 80-годдзя «Дня перамогі». Яно нібыта будзе дзейнічаць з 8 да 11 траўня.

У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адхіліў «замірэнне» на 9 траўня. З яго слоў, Украіна не нясе адказнасці за падзеі, якія могуць адбыцца ў Расеі 9 траўня. Кіеў не рэкамендуе лідарам іншых краін ехаць у Маскву.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках