У Менску кабачкі прадаюць у паўтара разы даражэй за ананасы
7- 4.05.2025, 13:59
- 2,956

Кошт шакаваў беларусаў.
У Менску знайшліся кабачкі, якія прадаюцца ў паўтара разы даражэй за ананасы. На дзіўныя кошты звярнулі ўвагу ў адной са сталічных крамаў, паведамляе «Еўрарадыё».
Так, кілаграм кабачкоў каштуе 17,99 рубля, у той час як побач ляжыць ананас па 10,89 рубля за кілаграм.
У каментарах да відэа пішуць, што кабачкі можна знайсці ў Менску і па 10 рублёў.