Літавец на аўто пратараніў загароду на мяжы з Беларуссю
8- 4.05.2025, 15:34
- 5,718

Мужчыну затрымалі беларускія памежнікі.
У ноч з суботы на нядзелю літовец на каршэрынгавым аўтамабілі пратараніў памежную загароду з Беларуссю, паведамляюць літоўскія памежнікі.
Інцыдэнт здарыўся ў Віленскім раёне.
Кіроўца прабіў агароджу, устаноўленую на тэрыторыі Літвы, і апынуўся на лініі граніцы з беларускага боку.
Мужчына на аўтамабілі са знакамі транспартнай кампаніі ехаў на вялікай хуткасці па старой дарозе, якая ўпіраецца ў мяжу. На ёй стаяць два знакі: спачатку той, які абазначае тупік, а потым – які забараняе рух.
Кіроўца не заўважыў або праігнараваў іх і пратараніў два пралёты агароджы. У аўтамабілі спрацавалі падушкі бяспекі, пярэдняя частка аўто атрымала сур'ёзныя пашкоджанні.
Мужчыну затрымалі беларускія памежнікі.