Прэзідэнт Мальдываў даў прэс-канферэнцыю на амаль 15 гадзін
2- 4.05.2025, 16:05
- 2,848

Ён пабіў рэкорд Зяленскага.
Прэзідэнт Мальдыўскай Рэспублікі Махамед Муіззу даў прэс-канферэнцыю, якая доўжылася амаль 15 гадзін. Такім чынам ён пабіў сусветны рэкорд, які належаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
Пра гэта паведамляе France24 са спасылкай на AFP.
Офіс Муіззу заявіў, што яго прэс-канферэнцыя распачалася ў суботу, 3 траўня, а 10:00 паводле мясцовага часу і доўжылася 14 гадзін і 54 хвіліны з кароткімі перапынкамі для малітваў. Мерапрыемства наведала амаль 20 журналістаў.
«Канферэнцыя працягвалася і пасля паўночы - новы сусветны рэкорд сярод прэзідэнтаў - прэзідэнт Муіззу бесперапынна адказваў на пытанні журналістаў», - гаворыцца ў заяве яго офіса.
Раней рэкордным лічылі прэс-марафон прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зялонскага, які працягваўся 14 гадзін у кастрычніку 2019 года, і пабіў рэкорд Лукашэнкі, які размаўляў з журналістамі 7 гадзін і 21 хвіліну.