Пуцін заявіў, што рыхтуе пераемніка
18- 4.05.2025, 19:32
- 14,692

Пра гэта ён расказаў свайму прапагандысту.
Пуцін заявіў, што "пастаянна" думае аб тым, хто будзе ягоным пераемнікам. Ён таксама даў зразумець, што мае спіс кандыдатаў. На пытанне прапагандыста Паўла Зарубіна, ці ацэньвае ён патэнцыял кожнага з іх, Пуцін адказаў: "Так, так і ёсць".
Пры гэтым кіраўнік Крамля падкрэсліў, што яго пераемнік павінен карыстацца "даверам народа", у адваротным выпадку ў такога прэзідэнта не будзе "шанцаў зрабіць нешта па-сур'ёзнаму". "Павінен з'явіцца чалавек - а лепш некалькі, каб у людзей выбар быў, - які змог бы дабіцца гэтага даверу з боку грамадзян краіны", - сказаў дыктатар у дакументальным фільме "Расея. Крэмль. Пуцін. 25 гадоў".
У розныя гады, як піша The Moscow Times, пераемнікамі Пуціна называлі прэм'ера Міхаіла Мішусціна, віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Патрушава, намеснікаў кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Сяргея Кірыенку і Дзмітрыя Козака, мэра Масквы Сяргея Сабяніна, сакратара Дзяржсавета Аляксея Дзюміна. Сам Пуцін быў пераемнікам Барыса Ельцына.