5 траўня 2025, панядзелак, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разбураны адміністрацыйныя будынкі і цэх»

4
«Разбураны адміністрацыйныя будынкі і цэх»

З'явіліся падрабязнасці ўдару УСУ па заводзе "Страла" ў Бранскай вобласці.

Украіна паўторна пашкодзіла важную вайсковую мэту краіны-агрэсара. Раніцай 4 траўня пад ударам зноў апынуўся завод "Страла" ў населеным пункце Суземка, што ў Бранскай вобласці.

Аб наступствах распавёў уплывовы расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», які звязваюць з расейскімі спецслужбамі.

З ягоных звестак, удар па заводзе быў нанесены з прымяненнем ракет. Аб'ект атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні.

«Падчас ракетнага ўдару па Суземцы (Бранская вобласць) на электрамеханічным заводзе «Страла» разбураны адміністрацыйны будынак і цэх. Два ахоўнікі атрымалі «лёгкія траўмы», - распавёў расейскі канал.

Па ягоных дадзеных, пажар на заводзе працягваецца. Яго спрабуюць тушыць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках