5 траўня 2025, панядзелак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што чакае даляр: прагноз для беларусаў

Што чакае даляр: прагноз для беларусаў

Амерыканская валюта паспела патаннець за кароткі тыдзень.

На першы тыдзень траўня прыпадае шэраг святочных дзён. Як на беларускім ўнутраным валютным рынку, так і на міжнародным. Не стаў выключэннем і мінулы тыдзень, на працягу якога было ўсяго два гандлёвыя дні на БВФБ. Па выніках такога кароткага гандлёвага тыдня абменныя курсы замежных валют практычна не змяніліся да сярэдніх значэнняў красавіка. Што стане з курсамі ў першы тыдзень траўня, разбіраўся myfin.by.

Курс даляра ЗША за гэтыя два дні крыху знізіўся і спыніўся на значэнні USD/BYN 3,0405. Аднак зніжэнне склала -0,35% і да пачатку года гэты паказчык складае ўжо -12,47%. Аб'ём таргоў, нягледзячы на двухдзёнку, у сярэднім дыяпазоне за кошт дастаткова высокага попыту на даляры 30 красавіка памеры 20,873 млн даляраў ЗША.

Расейскі рубель паводле класічнай схемы два гандлёвыя дні дадаваў у цане і скончыў мінулы тыдзень на ўзроўні RUB/BYN 3,6557 за 100 расейскіх рублёў. Агульны прырост склаў + 0,24%, з пачатку года курс рубля расце ўжо на + 9,16%. Аб'ём таргоў таксама вышэйшы за сярэдні з улікам кароткага тыдня.

Агулам па выніках красавіка абменны курс даляра ЗША асеў на беларускім валютным рынку больш чым на 3%. Курс даляра на расейскім фінансавым рынку ў гэты ж час замацаваўся ў вузкім дыяпазоне ад прыкладна 81,5 да 83,0 рубля за даляр. Падтрымку рублю надалі нізкі попыт на замежную валюту ў цэлым, жорсткая грашовая крэдытная палітыка Цэнтрабанка Расеі і геапалітычны аптымізм з нагоды ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. З пачаткам траўня агульная карціна мае шанец памяняцца.

Параметры ДКП Банка Расеі наўрад ці найбліжэйшым часам пачнуць мякчэць праз захаванне высокай інфляцыі і праінфляцыйных фактараў. ІСЦ за вынікі красавіка склаў 10,34% і ніяк не хоча ісці ўніз. У гэты ж час Мінфін Расеі на фоне зніжэння коштаў нафты і бягучага абменнага курсу раснйскага рубля перагледзеў бюджэтны дэфіцыт у бок рэзкага павелічэння. Гэта значыць, нягледзячы на досыць моцны курс рубля, Мінфін не хоча ўмешвацца ў бягучае курсаўтварэнне і дэвальваваць расейскую валюту.

Геапалітычны чыннік таксама можа расхістаць статус-кво. Нейкі аптымізм з нагоды змякчэння санкцыйнага ціску рассейваецца, паколькі і ЗША, і Еўразвяз рыхтуюць новыя рэстрыкцыі ў дачыненні да Расеі. Як і што канкрэтна-пакуль пад знакам пытання, але інфармацыйны фон ствараецца.

На сусветным фінансавым рынку бягучы тыдзень таксама можа прынесці нейкія сюрпрызы. У сераду, 7 красавіка, чарговае пасяджэнне ФРС ЗША аб пытанні стаўкі. Да нядаўняга часу былі нясмелыя здагадкі аб тым, што ФРС можа пачаць цыкл змякчэння, але апошнія звесткі рынку рабочай сілы і інфляцыі ў Штатах адсоўваюць такую імавернасць у лепшым выпадку на канец 2025 года. Колькасць зноў створаных працоўных месцаў расчаравала, інфляцыя таксама застаецца вышэйшай за прагнозны паказчык 2,00%. Курс асноўнай валютнай пары застаецца каля EUR/USD 1,1300 і нічога не прадвесціць больш істотнага ўмацавання даляра.

Такім чынам, з вялікай верагоднасцю абменны курс даляра ЗША на беларускім валютным рынку прадоўжыць прадавацца блізу USD/BYN 3,050, курс расейскага рубля пры гэтым мінімальна прадаўжае рост.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках