6 траўня 2025, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не здзіўлюся, калі гэты завод у Беларусі палыхне»

9
«Не здзіўлюся, калі гэты завод у Беларусі палыхне»
иллюстративное фото

Лукашэнка падстаўляе нашу краіну пад удар?

Расея і Беларусь гатовыя запусціць супольны праект вытворчасці дронаў і пачаць будаваць завод на тэрыторыі Беларусі, заявіў на мінулым тыдні Уладзімір Пуцін.

Ці азначае гэта, што згодай на праект Лукашэнка падстаўляе Беларусь пад удар - у першасным сэнсе? Пра гэта «Філін» спытаў Украінскага палітолага Яўгена Магду:

- Я вельмі скептычна стаўлюся да перспектывы арылерыйскага або ракетнага ўдару з боку Украіны па тэрыторыі Беларусі, — кажа Магда, — хоць упэўнены, што знойдуцца гарачыя галовы, якія будуць гэта прапаноўваць.

Зрэшты, пры гэтым не здзіўлюся, калі гэты завод раптам палыхне, або на ім раптам выявяцца нейкія сур'ёзныя праблемы.

Таму што ведаю: у Беларусі і сёння ёсць мноства людзей, якія падтрымліваюць Украіну. Пашкоджанне ў свой час расейскага самалёта ў Мачулішчах пра гэта пераканаўча сведчыць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках