6 траўня 2025, aўторак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто прапанаваў Трампу ідэю ўвесці мыту на замежныя фільмы

16
Стала вядома, хто прапанаваў Трампу ідэю ўвесці мыту на замежныя фільмы

За прапановай стаіць вядомы актор.

Амерыканскі актор Джон Войт пацвердзіў: менавіта ён прапанаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу ўвесці тарыфы на фільмы, знятыя за межамі ЗША. Цяпер Трамп збіраецца абкласці іх 100-адсоткавай мытай. Мэта - вярнуць кінавытворчасць на радзіму і "выратаваць Галівуд", піша часопіс Rolling Stone (пераклад-сайт Charter97.org).

"Наш прэзідэнт, Дональд Дж. Трамп, любіць індустрыю забаў і хоча бачыць, як Галівуд зноў квітнее, будзе здымаць больш і лепш, чым калі-небудзь”, — заявіў Войт у відэазвароце пад назвай “План выратавання Галівуда”, апублікаваны ў сацсетцы X.

Актор, чыя кар'ера пачалася ў залатую эпоху амерыканскага кіно, не хавае настальгіі: "Галівуд, у які я закахаўся дзіцем... ён знікае. Людзі страчваюць дамы. Не могуць карміць сем'і".

Войт распавёў, што яго прапановы ўключаюць падатковыя льготы, змены ў Падатковым кодэксе, субсідыі на інфраструктуру і падтрыманне кінатэатраў як найважнейшага элемента “амерыканскага сямейнага досведу”. У прэс-рэлізе, які распаўсюдзілі прадстаўнікі Войта і яго партнёра Стывена Пола, мыты згаданыя мімаходзь – “у абмежаваных выпадках”.

Але Трамп не стаў сціпла паводзіцца: "замежныя краіны завабліваюць нашых рэжысёраў і студыі. Гэта скаардынаваная атака, пагроза нацыянальнай бяспецы! Акрамя ўсяго іншага — гэта яшчэ і прапаганда!"- напісаў ён на Truth Social.

Цяпер Галівуд стаіць перад выбарам: застацца "амерыканскім" або добра заплаціць за кінамару.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках