6 траўня 2025, aўторак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларусы схавалі дарагі тавар у нечаканым месцы

4
Два беларусы схавалі дарагі тавар у нечаканым месцы
ілюстрацыйнае фота

Але мытнікі ўсё адно знайшлі.

Амаль 4 кілаграмы кантрабандных ювелірных упрыгажэнняў знайшлі ў абутку двух беларусаў, якія вярталіся на радзіму з Польшчы, паведамляе «Зеркало»

У першым выпадку 40-гадовы кіроўца легкавіка ехаў праз пункт пропуску «Берасце» па зялёным калідоры. Мытніку ён сказаў, што перамяшчае былую ва ўжыванні мэблю і не вязе тавары, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню.

На мяжы яго праверылі з выкарыстаннем металашукальніка і знайшлі ў абутку «323 адзінкі срэбных ланцужкоў рознай вагі, даўжыні і пляцення». Ацэначны кошт вырабаў склаў каля 43 тысяч рублёў.

Іншы беларус спрабаваў правезці аналагічным спосабам яшчэ як 300 адзінак срэбных ланцужкоў коштам блізу 50 тысяч рублёў.

Ювелірныя вырабы агульнай вагой 3,7 кілаграма канфіскаваныя да пастановы суда.

У дачыненні да парушальнікаў склалі пратаколы за недэклараванне тавараў. Цяпер ім пагражае да 30 базавых адзінак штрафу (1260 рублёў) з магчымай канфіскацыяй схаваных тавараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках