«Што ж ты нарабіў, паразіт вусаты?»
12- 6.05.2025, 17:56
- 9,146

У краіне засталося бульбы на тры дні.
Беларусы з гумарам ацанілі інфармацыю, што Лукашэнку паведамілі, куды знікла беларуская бульба.
Артыкул на сайце Charter97.org аб бягучых праблемах з бульбай у крамах сабраў шмат каментароў. Падаем некаторыя з іх:
Сёння прыехалі на Рудзенскі рынак, а там у крамцы — 6 рублёў або 6,90. Я, калі ўбачыў лічбу 6, то на наступныя лічбы ўжо і не глядзеў.
- Усё прадаў дзеля захавання трона. І бульбу, і душу, і маму.
- Цяпер усе беларусы ўжо ведаюць, хто з'еў іх бульбу!
- Як вам такая так званая «Саюзная дзяржава», беларусы? І як вам так званы «брацкі рускі народ?»
- Не паспеў узяцца за бульбу - цыбуля знікла.
- У РБ бульба ўжо даўно дрэнна расце. Затое нядрэнна расце і шырыцца чынавенскі і сілавы апарат, стабільна растуць кошты, ну і квітнее ды пахне карупцыя! Падобна на тое, што амаль усе «аграномы» пераехалі ў Менск на кіроўныя пасады?! Не?
- А памятаеш, Саша, трыццаць гадоў таму ў нас і бульба была. І кошты былі адэкватныя. І межы былі адчыненыя. Ворагаў у нас не было. Што ж ты нарабіў, паразіт вусаты?
- У прыватнага сектара бульба не знікла. Там няма дармаедаў-дзяржчыноўнікаў у падначаленні ў Лукашэнкі.
- Учора зайшоў у сталоўку. Бульбяное пюрэ -ь3,20 (порцыя 200 г). Усе мясныя і рыбныя порцыі-таннейшыя.
- Лукашэнку пляваць і на бульбу, і наогул на нейкі там «народзец» - абы не спрабавалі ўладу адабраць.
- У краіне засталося бульбы на тры дні.
- А тую, што засталася, паядуць расейцы, якія паехалі на святы.
- Цяпер зразумела, чаму ў нас у краіне не любяць каларадскія стужачкі? Таму што каларады ядуць нашу бульбу.
- Самае сумнае - гэта тое, што нармальнае жыццё грамадзян упіраецца ў аднаго з «рукамі» і «языкомбалбатуна»
- Беларусы не будуць пры гэтай бандзе жыць лепш.
- Павялічылі кошт на бульбу і прадалі яе галоднай Расеі разам з цыбуляй, а сабе — лупіны. Бесталковы гаспадарнік.
- Званне «бульбафюрар» жэстачайшэ праваліў.