УСУ ўпершыню знішчылі ўнікальную Расейскую радыёлакацыйную станцыю «Заслон»
- 6.05.2025, 15:23
- 3,766

Акупанты ўсталявалі карабельную РЛС на колавае шасі.
Аператары дронаў з 413-га батальёна сіл беспілотных сістэм знішчылі ўнікальную варожую карабельную РЛС «Заслон», якую акупанты ўсталявалі на грузавік, паведамляе censor.net.
«Высвятляецца, што «Заслон» — гэта ўнікальная карабельная радыёлакацыйная станцыя, якая выяўляе цэлі на адлегласці да 300 км, адначасова суправаджае да 200 аб'ектаў і, падобна, ні разу яшчэ не была знішчаная за ўвесь час вайны», — адзначаецца ў каментары да відэа.