6 траўня 2025, aўторак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як украінскія дроны прымусілі Чарнаморскі флот уцякаць з Крыма

Як украінскія дроны прымусілі Чарнаморскі флот уцякаць з Крыма

Гэта сігнал усяму свету.

Гэтая пастанова Крамля яшчэ нядаўна здавалася немагчымай. Чарнаморскі флот Расеі - сімвал уплыву і марской моцы Масквы - быў вымушаны пакінуць Крым. І ўсё праз марскія дроны, якія кіруюцца ўкраінскімі вайскоўцамі, паведамляе выданне 19FortyFive (пераклад — сайт Charter97.org).

З 2022 года Украіна сістэматычна атакавала расейскія караблі ў Севастопалі пры дапамозе марскіх дронаў, у тым ліку Magura-5 і дроны серыі TLK. За тры гады, паводле ацэнак экспэртаў, Расея страціла траціну караблёў на Чорным моры.

У адказ Масква перавяла флот у Новарасійск - больш абароненую базу. Стратэгічны адыход стаў шокам для назіральнікаў: яшчэ нядаўна Чарнаморскі флот быў інструментам ціску на поўдзень Украіны, а цяпер стаў мішэнню для дронаў.

«Гэта не проста тактыка - гэта сімвал. Страта Крыма як марскога шчыта», - адзначаюць аналітыкі.

Марскія дроны, многія з якіх начыненыя выбухоўкай, ператвараюць адкрытае мора ў смяротную зону. Новыя мадэлі здольныя пераадольваць да 1200 км, што робіць уразлівымі нават тылы.

Знішчэнне расейскага флоту - не проста поспех Украіны. Гэта сігнал усім краінам свету: будучыня флоту - не толькі ў брані, але і ў абароне ад маленькіх, але смяротных машын без экіпажа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках